Кароткаметражны фільм "Ягор" па матывах нашумелай кнігі "Радзіва Прудок" Андруся Горвата знялі акцёры Нацыянальнага акадэмічнага Тэатра Янкі Купалы.
Андрусь Горват — мінчук, з'ехаў з Мінска ў вёску Прудок, што на Палессі недалёка ад мяжы з Украінай. Да гэтага ён працаваў журналістам і адначасова дворнікам тэатра імя Янкі Купалы. На сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Андрусь публікуе "смешныя і сумныя інтымныя тэксты", якія паступова сабраліся ў кнігу "Радзіва Прудок", поўную добрага гумару ды трапных назіранняў мастацкага вока.
Рэжысёрамі фільма сталі Раман Падаляка і Міхаіл Зуй, аператар — Ксенія Васілеўкіна, у акцёрскім саставе — Алена Сідарава, Аляксандр Малчанаў, Святлана Анікей, Іван Кушнярук, Аляксандр Паўлаў і іншыя.