На камеры відэаназірання пагранслужбы ў Друскінінкае трапіў воўк, які гнаў ахвяру з Беларусі.
"На літоўскай мяжы няма недахопу ў падзеях — тут часта бываюць кантрабандысты і іншыя правапарушальнікі", — напісалі ў каментарах на старонцы ў сацсетках супрацоўнікі ведамства.
Ці атрымалася ваўку на гэты раз паабедаць і на тэрыторыі якой краіны — засталося за кадрам.
На беларуска-літоўскай мяжы гэта далёка не першыя відэаздымкі з жыцця дзікай прыроды.