Члены японскай імператарскай сям'і атрымаюць беларускія кнігі

Выданні з Беларусі будуць выстаўляцца на мерапрыемствах у шэрагу японскіх гарадоў.
Sputnik

МІНСК, 5 сту — Sputnik. Больш за сто кніг беларускіх выдавецтваў перададзеныя Амбасадзе Рэспублікі Беларусь у Японіі, паведамілі Sputnik у Міністэрстве інфармацыі Беларусі.

Бабруйскія музыканты выступяць з канцэртамі ў Сардзініі

Гэтая падзея — адзін з крокаў па інтэнсіфікацыі беларуска-японскіх адносін.

Убачыць кнігі беларускіх выдавецтваў можна будзе падчас мерапрыемстваў першага Беларуска-Японскага эканамічнага форуму, які адбудзецца ў маі 2018 гадоў у гарадах Токіа, Осака і Ёкагама.

Акрамя таго, кнігі прадставяць на розных мерапрыемтсвах па папулярызацыі беларускай культуры і традыцый. Плануецца таксама, што частка будзе перададзена членам імператарскай сям'і.