Дажджы і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 6 студзеня

Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 5-10 м/с, ноччу з парывамі да 14 м/с.
Sputnik

МІНСК, 5 сту — Sputnik. Дажджы і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 6 студзеня, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Ураджайная зіма: гродзенскія грыбнікі збіраюць лісічкі

У суботу будзе воблачна, удзень з праясненнямі. Уначы на большай частцы тэрыторыі пройдзе дождж, удзень таксама.

Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 5-10 м/с, ноччу з парывамі да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 4 градусаў. Удзень будзе 2-7 градусаў цяпла.

Нагадаем, што па прагнозах сіноптыкаў, на гэтым тыдні захаваецца цёплае надвор'е з ападкамі, якое стане следствам уплыву атмасферных франтоў і цёплых паветраных мас, што паступаюць з паўднёва-заходніх раёнаў Еўропы.

Маразы прыйдуць у Беларусь напачатку наступнага тыдня.