Мастачка Анастасія Балыш прадставіць свае "Таямніцы свету" ў Мінску

Мастачка прадставіць сваё бачанне свету і паразважае аб узнікненні нябесных цел.
Sputnik

МІНСК, 5 сту — Sputnik. Мастачка Анастасія Балыш запрашае мінчан і гасцей сталіцы пазнаёміцца з "Таямніцамі свету" — менавіта так называецца яе персанальная выстава, якая пройдзе ў прастранстве  "Галерэя" Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, паведамілі Sputnik арганізатары.

У экспазіцыю ўвайшлі больш за 20 жывапісных твораў і інсталяцый. Мастачка прапануе гледачам сваё бачанне гэтага свету і яго фізічнае і філасофскае ўвасабленне. У сваёй творчасці яна разважае на тэму ўзнікнення нябесных цел і магчымасці іх існавання побач з людзьмі.

Анастасія Балыш — маладая беларуская мастачка, якая паспяхова ўдзельнічае ў розных выставах і ілюструе дзіцячыя кнігі. Яе работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Нідэрландаў, Аўстраліі, Чэхіі, Англіі, Казахстана, Фінляндыі, Ізраіля, а таксама ў калекцыі карцін "Tears of Happiness" (UK, Oxford, University College, MCR).

Дзе: вул. Карла Маркса, 12 (Нацыянальны гістарычны музей Беларусі).

Калі: 17 студзеня.