Фота

Калядны баль у Мірскім замку

Sputnik

Карэспандэнт Sputnik акунуўся ў атмасферу Партрэтнай залы мінулай эпохі. Глядзіце на фотастужцы, як танчылі госці і як арганізатары балю стваралі святочны настрой у раскошных інтэр'ерах Мірскага замка.

1 / 13
Дзе шукаць сюрпрызы на Раство, як не на балі ў Мірскім замку?
2 / 13
Каляды - светлае свята, якое напаўняе сэрца трапяткім чаканнем цудаў і верай у спаўненне жаданняў. Арганізатары прапануюць сустракаць яго на балі.
3 / 13
Асаблівкую ўвагу арганізатары вечара звяртаюць на дрэс-код: для дам - сукенка ў стылі XVIII стагоддзя і абутак без абцаса, для кавалераў - строгі гарнітур. Можна выкарыстоўваць і аксэсуары, якія будуць адпавядаць эпосе.
4 / 13
Раскошная Партрэтная зала Мірскага замка кожны год прымае гасцей.
5 / 13
Гаспадары вечара падрыхтавалі мноства сюрпрызаў для сваіх гасцей.
6 / 13
Гасцей чакалі віктарыны, шарады, незвычайнае падарожжа па самых раскошных залах Мірскага замка і многае іншае.
7 / 13
Падчас свята можна было адчуць сябе сапраўдным акцёрам тэатра Уршулі Радзівіл і нацешыцца бальнымі гульнямі і забавамі.
8 / 13
Арганізатары вечара прапануюць гасцям акунуцца ў атмасферу XVIII ст. і пазнаёміцца з бальнымі традыцыямі эпохі.
9 / 13
Праграма пабудавана так, што госці Мірскага замка аказваюцца не толькі гледачамі, але і непасрэднымі ўдзельнікамі свята.
10 / 13
У гэты раз запрашэнне на баль арганізатары распаўсюдзілі ад імя Міхаіла Казіміра Радзівіла і яго жонкі.
11 / 13
У Каляднага балю ў Мірскім замку ёсць свае пастаянныя прыхільнікі.
12 / 13
Апошняя падрыхтоўка перад балем.
13 / 13
Балетмайстар навучае удзельнікаў балю танцам, а музыкі радуюць прафесійным выкананнем старадаўніх мелодый.