Новы этап "Дакара": МАЗ і КамАЗы сутыкнуліся з паломкамі

У агульным заліку грузавікоў два беларускія экіпажы па-ранейшаму знаходзяцца ў дзесятцы лепшых.
Sputnik

МІНСК, 8 сту — Sputnik. Экіпаж каманды "КАМАЗ-МАЙСТАР", якім кіраваў Эдуард Нікалаеў, выйграў другі этап ралі-рэйду "Дакар 2018", сведчаць афіцыйныя дадзеныя арганізатараў гонкі.

"МАЗ-СПОРТаўта" плануе ў юбілейным "Дакары" змагацца за подыум

КамАЗ Нікалаева пераадолеў маршрут другога этапу ў ваколіцах перуанскага горада Піска за тры гадзіны, 24 хвіліны і 23 секунды. Другім, крыху менш чым у трох з паловай хвілінах ад лідара на фініш прыбыў аргентынец Фрэдэрыка Вілагра на Iveco. Трэцяе месца — у чэха Алеша Лапрайса на Tatra.

На другім этапе ў беларусаў з "МАЗ-СПОРТаўта" змяніўся лідар — Аляксей Вішнеўскі апярэдзіў Сяргея Вязовіча і фінішаваў шостым. Кіраўнік каманды скончыў этап радком ніжэй. Аляксандр Васілеўскі фінішаваў толькі 19-ым — па інфармацыі каманды, у 503-га экіпажа зламалася турбіна.

Непрыемнасці пераследавалі і каманду КамАЗа — грузавік Айрата Мардзеева лёг на бок, выцягваць каміён дапамагаў экіпаж Антона Шыбалава, таксама праблемы паўсталі і ў Дзмітрыя Сотнікава.

Клічко за рулём МАЗа: ажыццявілася дзіцячая мара

У выніковым заліку Нікалаеў пасунуў Лапрайса на другі радок — чэшскі экіпаж цяпер адстае ад расіянаў на 5 хвілін 38 секунд. Трэцяе месца ўтрымлівае Вілагра. Вішнеўскі і Вязовіч займаюць сёмую і восьмую пазіцыі — іх падзяляе 20 секунд. Экіпаж Васілеўскага знаходзіцца на 19-м месцы.

Залік пазадарожнікаў узначальвае француз Сірыль Дзепрэ, які выйграў другі этап, на другім месцы — яго суайчыннік Стэфан Петэрансель, трэці радок займае паўднёваафрыканец Жынель дэ Вільер на Toyota. У матацыклістаў таксама новы лідар — іспанец Хоан Борт на Honda, на другім месцы — Адрыян ван Б'юерэн на Yamaha, трэці — аўстрыец Маціяс Уокнер на KTM. Тройка лідараў на квадрацыклах не змянілася: першае месца ў чылійца Ігнасіа Касаля, другі радок займае расіянін Сяргей Каракін, трэцяе месца ў аргентынца Пабла Капеці.

Трэці этап стартуе ў панядзелак і пройдзе паміж гарадамі Піскам і Сан Хуан дэ Макрон. Гоншчыкі пераадолеюць 504 кіламетры, з якіх 296 кіламетраў складзе маршрут спецучастка.