Новы фільм пра Уладзіміра Мулявіна пакажуць 12 студзеня

Кінастужка заснаваная на інтэрв'ю сваякоў, сяброў і калег музыканта.
Sputnik

МІНСК, 9 сту — Sputnik. Фільм пра жыццё знакамітага спевака Уладзіміра Мулявіна "Пясняр. Сэрцам і думамі" падрыхтавала студыя гістарычных фільмаў "Майстэрня Уладзіміра Бокуна".

Відэафакт: як адкрывалі помнік Мулявіну ў Мінску

Фільм пабудаваны на інтэрв'ю з дачкой і ўнукам Мулявіна, яго калегамі і сябрамі. Частка кінастужкі складаецца з відэазапісаў сямейнага архіва, частка — з запісаў гутарак з калегамі музыканта, якія праводзіў рэжысёр у перапынках паміж канцэртамі. Стварэнне фільма заняло амаль год, паведамляе БелТА.

Як распавялі аўтары, у фільме Мулявін прадстаўлены не толькі як "пясняр", але і як бацька, муж, дзед і гаспадар дома.

Кінапаказ і сустрэча з творчай групай будуць праходзіць у ТРЦ Dana Mall.

Помнікі Мулявіну ўстаноўлены ў розных гарадах былога Савецкага Саюза, яго імем названы вуліцы. У прыватнасці, у 2006 годзе ў Екацярынбургу ўсталяваная мемарыяльная дошка на доме, дзе прайшло дзяцінства музыканта, у 2014 году ўсталяваны помнік Мулявіну. У Беларусі 2009 годзе выйшла прысвечаная яму паштовая марка, а ў Мінску на бульвары імя артыста недалёка ад філармоніі ўстаноўлены помнік Мулявіну.