БелАЗ гатовы прадаваць самазвалы за біткоіны

Холдынг будзе разглядаць прапановы аб продажы самазвалаў за крыптавалюту да 30 студзеня.
Sputnik

МІНСК, 10 сту — Sputnik. Беларускі вытворца кар'ерных самазвалаў БелАЗ гатовы прадаваць сваю прадукцыю за біткоіны, паведамілі ў сераду ў прэс-службе холдынгу.

Прарэктар БНТУ: усе хочуць гуляць у біткоіны

Тэма крыптавалюты і ў тым ліку біткоінаў усё больш цікавіць не толькі жадаючых "майніць", але і буйныя кампаніі, у тым ліку і ў Беларусі. Так, "пазнаёміцца" з лічбавымі грашыма вырашылі ў беларускім холдынгу БелАЗ.

"Наяўныя паступова сыходзяць у мінулае. На змену ім ідуць банкаўскія карткі і электронныя кашалькі. Аднак пару гадоў таму з'явілася навінка, якая можа перавярнуць увесь фінансавы свет. Гаворка пра віртуальныя грошы", — адзначылі ў прэс-службе холдынгу.

Перш за ўсё размова, дадалі ў холдынгу, ідзе пра біткоін — ён не звязаны з дзяржаўнымі і банкаўскімі цэнтрамі.

"ААТ "БелАЗ"- кіруючая кампанія холдынгу "БЕЛАЗ-Холдынг" заўсёды стараецца ісці ў нагу з часам, а таксама зрабіць сваю прадукцыю больш даступнай. БелАЗ разглядае прапановы аб рэалізацыі прадукцыі прадпрыемства за крыптавалюту з 11 па 30 студзеня", — паведамілі ў кампаніі.

Вайсберг: прагноз — як павядзе сябе біткоін у 2018 годзе >>

БелАЗ — сусветна вядомы беларускі вытворца кар'ерных самазвалаў. Цэнтральны офіс холдынгу знаходзіцца ў Жодзіна.