МІНСК, 10 сту — Sputnik. ДАІ Гродна выпусціла для ўсіх удзельнікаў дарожнага руху насценны каляндар на 2018 год са шкоднымі парадамі, паведамілі Sputnik у ДАІ.
Над стварэннем міні-зборніка працавалі супрацоўнікі ДАІ
© Photo : Госавтоинспекция Гродненской области
"Ёсць катэгорыя людзей, якія, нягледзячы ні на што, парушаюць правілы дарожнага руху свядома і наўмысна. Выкарыстаны ў календары метад ад адваротнага дазваляе ў сатырычнай форме пазначыць на памылковасць такой манеры паводзінаў, перасцерагчы ад небяспечных учынкаў на дарозе астатніх", — падкрэслілі стваральнікі.
ДАІ Гродна выпусціла каляндар са шкоднымі парадамі
© Photo : Госавтоинспекция Гродненской области
Каляндар праілюстраваны вясёлымі малюнкамі, а шкодныя парады суправаджаюцца пазнакай "Просім усур'ёз не ўспрымаць!". Над стварэннем міні-зборніка працавалі супрацоўнікі ДАІ. Так, аўтарам вершаў выступіла Вольга Дзямітка.