МІНСК, 10 сту — Sputnik. Хакейны клуб "Дынама-Мінск" пацярпеў хатняе паражэнне ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ) ад яраслаўскага "Лакаматыва", паведамляе Sputnik.
Паядынак "Дынама-Мінск" — "Лакаматыў" адбыўся ў аўторак на "Мінск-Арэне". Сустрэча завяршылася з лікам 2:1 на карысць гасцей. У складзе "Лакаматыва" адзначыліся Стафан Кронвал (29-я хвіліна, у большасці), Аляксандр Кадзейкін (44) і Максім Тальбо (60). У "зуброў" дакладны кідок на свой рахунак запісаў Куінтан Хаўдэн (25).
Пасля 49 матчаў мінчане займаюць дзесятае месца ў табліцы Заходняй канферэнцыі КХЛ — у актыве каманды 64 ачкі. "Лакаматыў" размяшчаецца на чацвёртым радку — 88 балаў.
Наступны матч падапечныя Гордзі Дуайера правядуць дома 16 студзеня супраць хабараўскага "Амура". "Лакаматыў" 11 студзеня на выездзе згуляе супраць СКА.