Беларусь патрапіла ў катэгорыю бяспечных краін для турыстаў з ЗША

Расія патрапіла ў катэгорыю "падумайце лішні раз, перш, чым паехаць".
Sputnik

МІНСК, 11 сту — Sputnik. Дзярждэп ЗША падзяліў краіны свету на чатыры катэгорыі па ўзроўні бяспекі для амерыканскіх турыстаў. Беларусь трапіла ў першую катэгорыю, якая азначае нешта накшталт "прытрымлівайцеся звычайных нормаў бяспекі".

Амбасада ЗША ў Мінску пачала выдаваць больш віз

"У падарожжы заўсёды ёсць рызыка. Умовы жыцця ў іншых краінах могуць адрознівацца ад амерыканскіх і могуць змяніцца ў любы час", — паведамілі ў дэпартаменце ў апісанні дадзенай катэгорыі.

Другі ўзровень прадугледжвае павышаны ўзровень увагі, дзярждэп суправодзіць турыстаў, якія адпраўляюцца ў гэтыя краіны, дадатковай інфармацыяй. Трэці ўзровень гучыць прыкладна як "Падумайце двойчы". Дзярждэп прапануе адмовіцца ад паездкі ў мэтах бясьпекі. Чацвёрты ўзровень уключае самыя небяспечныя для паездкі краіны, турыстам даюць параду не наведваць іх. Дзярждэп удакладняе, што ў выпадку небяспекі, ва ўрада мала рычагоў для аказання дапамогі турысту.

Расія патрапіла ў трэцюю катэгорыю з-за пагроз тэрарызму і дамаганняў. Украіна — у другую з-за магчымасці пратэстаў і павышанага ўзроўню злачыннасці. Іншыя суседзі нашай рэспублікі таксама як і Беларусь апынуліся ў першай, умоўна бяспечнай катэгорыі.

Сярод рызык, якія ўлічваліся пры складанні рэйтынгу — узровень злачыннасці, тэрарызм, грамадзянскія пратэсты, а таксама рызыкі, звязаныя з пагрозай здароўю, прыродныя катаклізмы і такія падзеі, як выбары ці міжнародныя спаборніцтвы.