Каляндар турыстычных падзей на гэты год падрыхтавалі ў Мінску

Мінчан і гасцей беларускай сталіцы чакае насычаная культурная праграма.
Sputnik

МІНСК, 11 сту — Sputnik. Каляндар турыстычных падзей падрыхтавалі ў Мінску. Інфармацыя аб маючых адбыцца мерапрыемствах, якія запланаваны на 2018 год у беларускай сталіцы, размешчаны на сайце Мінгарвыканкама.

Планы на выхадныя: куды пайсці 13-14 студзеня ў Мінску

У афішы — канцэрты папулярных беларускіх, расійскіх і замежных ваканаўцыў, спартыўныя спаборніцтвы і фестывалі. Яркіх выканаўцаў аб'яднаюць праект "Мінскі джаз", міжнародны фестываль "Уладзімір Співакоў запрашае" і міжнародны фестываль Юрыя Башмета, а танцоры прадэманструюць сваё майстэрства на Minsk Spring Tango Festival.

Асаблівую ўвагу падчас святаў плануецца надаць знаёмству мінчан і гасцей горада з народнымі абрадамі. Напрыклад, у Беларускім дзяржаўным музеi народнай архітэктуры і быта ў Азярцы пройдуць святы "Шчодрык", "Кахаем па-беларуску", "Даравальная нядзеля", "Гуканне вясны", "Вербніца", "Юр'я", "Зялёныя святкі", "Зажынкі", "Жыцень", і іншыя.

У музеях і канцэртных залах беларускай сталіцы запланаваны тэматычныя праграмы да 23 лютага, 8 сакавіка, 9 мая і астатніх святаў. На вуліцах горада выступяць музыканты і танцоры.

Самым багатым на падзеі будзе май. У гэтым месяцы адбудзецца карнавал "VIVA Ровар", міжнародны фестываль тэатраў лялек, фестываль-ярмарка рамёстваў "Вясновы букет" і акцыя "Ноч музеяў".

Фестываль "Бітва чатырох эпох" адправіць гасцей у часы вікінгаў, ВКЛ, вайны з Напалеонам, Сярэднявечча.

Летам у Мінску таксама не прыйдзецца сумаваць: тут пройдзе злёт караванераў, арт-пікнік Freaky Summer Party і фестываль "Шлях вікінгаў". Восенню беларуская сталіца сустрэне фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Мінск старажытны", фолк-фэст "Камянiца" і форум тэатральанага мастацтва.

Адной з галоўных падзей года стане "Дзіцячае Еўрабачанне", якое Беларусь прыме ўжо ў другі раз.

Падрабязны спіс мерапрыемстваў можна ўбачыць тут >>