Лукашэнка паабяцаў працягнуць лібералізацыю візавага рэжыму

Прэзідэнт адзначыў, што ў апошнія гады турыстычная галіна рэспублікі зрабіла значны крок наперад.
Sputnik

МІНСК, 11 сту — Sputnik. Праца над спрашчэннем візавага рэжыму для замежнікаў будзе працягнутая ў Беларусі, заявіў у чацвер прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Беларусь пакуль не гатовая пашырыць бязвіз да 30 дзён

Беларускі лідар правёў у чацвер нараду па лібералізацыі візавага рэжыму. Ён адзначыў, што турыстычная галіна рэспублікі ў апошнія гады зрабіла вялікі крок наперад, а сфера ў цэлым стала адной з самых дынамічных.

"Сёння кожны можа выбраць адпачынак у нашай краіне на свой густ і атрымаць якасныя паслугі. Цікавасць да Беларусі ўзрастае. У сувязі з гэтым намі прыняты шэраг нарматыўных актаў, якія спрашчаюць уезд у краіну. Аднак работу ў гэтым напрамку нам варта працягваць", — заявіў Лукашэнка.

Беларусь увяла бязвізавы рэжым уезду праз аэрапорт Мінск для грамадзян 80 краін у пачатку 2017-га: у рэспубліцы турысты могуць знаходзіцца пяць дзён. Акрамя таго, дзейнічаюць нормы па бязвізавым уездзе ў асобныя рэгіёны краіны — у Белавежскую пушчу і Аўгустоўскі канал.

Тэрмін бязвізавага знаходжання на аб'ектах Гродзенскай і Брэсцкай абласцей у канцы 2017-га быў павялічаны да дзесяці сутак. Эксперты спадзяюцца, што неўзабаве будзе павялічаны і тэрмін знаходжання ў рэспубліцы без візы пры ўмове прылёту праз нацыянальны аэрапорт Мінск — ужо ў першым годзе дзеяння "бязвіза" бюджэт Мінска атрымаў значна больш даходаў, а пры павелічэнні тэрміну краіна можа разлічваць на яшчэ большае павелічэнне прыбытку ад турыстычнай дзейнасці.