Стваральнік "Талера": крыптавалюта не можа быць дзяржаўнай

Ініцыятар стварэння першай беларускай крыптавалюты заклікаў падумаць аб стварэнні крыптавалюты ЕАЭС.
Sputnik

МІНСК, 11 сту — Sputnik. З'яўленне крыптавалюты мае пад сабою дэцэнтралізацыю. Гэта азначае, што крыптавалюта па азначэнні не можа быць дзяржаўнай, так як дзяржаўная валюта мае на ўвазе наяўнасць адзінага эмісійнага цэнтра, распавёў у прэс-цэнтры Sputnik адзін са стваральнікаў першай нацыянальнай крыптавалюты "Талер" Дзяніс Лаўнікевіч.

БелАЗ гатовы прадаваць самазвалы за біткоіны

"Трэба падзяляць паняцці "дзяржаўная" і "нацыянальная". Мы стварылі "Талер", гэта некамерцыйная ініцыятыва. Усё працуе, гэтай валютай карыстаюцца тысячы людзей, але яна недзяржаўная. Крыптавалюта не мае эмісійнага цэнтра, чыста тэхналагічна крыптавалюта не можа быць дзяржаўнай і прытым заснаванай на прынцыпах дэцэнтралізацыі", — растлумачыў Лаўнікевіч.

Ён лічыць, што тэхналагічна любая крыптавалюта інтэрнацыянальная. Талерам могуць разлічвацца жыхары любых краін. З іншага боку, ён упэўнены, што нацыянальныя крыптавалюты таксама маюць права на жыццё.

"Інтарэсы стваральнікаў папулярных крыптавалют глабальныя, яны не будуць сваю крыптавалюту "вастрыць" пад інтарэсы беларусаў. Стваральнікаў беларускай крыптавалюты два, гэта публічныя людзі, якія арыентуюцца на інтэграцыю беларускай крыптавалюты ў мясцовыя бізнес-працэсы. Зараз мы раздаем манеты бізнэсам, якія ўводзяць іх у абарот", — растлумачыў Лаўнікевіч.

Драбышэўскі: беларуская крыптавалюта ўмацуе эканоміку

Ён адзначыў, што талер не канкурыруе з рублём як плацежны сродак, і адзначыў, што "за талер хлеб у краме не купіце". У той жа час, бізнесменам цікавая імплементацыя талера ў бізнэс.

"З краіны ўзыходзячай бульбы Беларусь ператварылася ў адзіную краіну ў свеце, у якой прызнаныя смарт-кантракты і крыптавалюты", — рэзюмаваў суразмоўца і адзначыў, што наступны этап — стварэнне агульнай разліковай крыптавалюты ў краінах ЕАЭС для бізнесу.

"Некалькі разоў ставілася пытанне пра адзіную валюту ЕАЭС, але для ўладаў краін гэта пытанне балючае, бо ніхто не хоча аддаваць частку свайго суверэнітэта ў форме права друкаваць грошы ўласнай краіны. Так што ўвядзенне крыптавалюты палегчыла б гэты працэс", — лічыць ён.