Сустракаем зіму: у Беларусі пахаладае напрыканцы тыдня

Сіноптыкі абяцаюць па-зімоваму нізкую тэмпературу паветра, але снега пакуль чакаць не трэба.
Sputnik

МІНСК, 11 сту — Sputnik. У Беларусі да канца тыдня пахаладае, але ападкаў не чакаецца, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Як аматары зімовага плавання "маржуюць" без марозу

На выхадных умовы надвор'я на тэрыторыі краіны будзе вызначаць антыцыклон, які сфармаваўся ў халодным паветры паўночных шырот.

У пятніцу, 12 студзеня, тэрыторыя Беларусі апынецца пад уплывам антыцыклону з цэнтрам над Ленінградскай вобласцю Расіі. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да 2-8 градусаў марозу, удзень будзе ад нуля да мінус 6.

У суботу, 13 студзеня, тэмпература ўначы панізіцца да 4-10 градусаў са знакам мінус, па паўночным усходзе краіны пры праясненнях будзе да 12 градусаў марозу. Удзень будзе мінус 1-6.

Ураджайная зіма: гродзенскія грыбнікі збіраюць лісічкі

Нядзеля, 14 студзеня, таксама будзе па-сапраўдныму зімовай: уначы тэмпература паветра апусціцца да 6-11 градусаў са знакам мінус, пры праясненнях месцамі — да 12-14 марозу. Удзень чакаецца 2-7 градусаў са знакам мінус.

Пачатак наступнага тыдня таксама будзе марозным. У панядзелак і аўторак, 15-16 студзеня, будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература ўначы — мінус 7-13, пры праясненнях — да мінус 15. Удзень будзе 2-8 градусаў марозу.