Да 10 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 13 студзеня

Пачынаюць спраўджвацца прадказанні сіноптыкаў аб сапраўдных зімовых халадах.
Sputnik

МІНСК, 12 сту — Sputnik. Да 10 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі ў суботу, 13 студзеня, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Сустракаем зіму: у Беларусі пахаладае напрыканцы тыдня

На тэрыторыі краіны будзе воблачна з праясненнямі і пераважна без ападкаў. Месцамі чакаецца слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца.

Тэмпература паветра ўначы складзе 4-10 градусаў марозу, удзень — мінус 1-6.

Нагадаем, сіноптыкі паабяцалі, што сапраўднае зімовае пахаладанне прыйдзе напрыканцы гэтага тыдня. На выхадных умовы надвор'я на тэрыторыі краіны будзе вызначаць антыцыклон, які сфармаваўся ў халодным паветры паўночных шырот.

Марозным будзе і пачатак наступнага тыдня. У панядзелак і аўторак, 15-16 студзеня, будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература ўначы — мінус 7-13, пры праясненнях — да мінус 15. Удзень будзе 2-8 градусаў марозу.