МІНСК, 12 сту — Sputnik. Прадстаўнік Беларусі на міжнародным песенным конкурсе "Еўрабачанне-2018" будзе абраны 16 лютага, паведамілі Sputnik у "Белтэлерадыёкампаніі".
Напярэдадні адбылося праслухоўванне кандыдатаў на выхад у фінал. Усяго ў тэлестудыю на Макаёнка прыехалі каля 100 прэтэндэнтаў не толькі з розных гарадоў Беларусі, але і іншых краін, у прыватнасці, Украіны і Расіі. Sputnik вёў анлайн-трансляцыю з праслухоўвання.
Прафесійнае журы выбрала ўсяго 11 канкурсантаў, якія ў фінале і будуць змагацца за права прадстаўляць краіну на 63-ім "Еўрабачанні", якое пройдзе ў партугальскім Лісабоне.
Фіналістамі ў гэтым годзе сталі:
- Alekseev
- Кірыл Гуд
- Shuma
- Napoli
- Анастасія Малашкевіч
- "Радиоволна"
- Alen Hit
- Adagio
- Lexy (Аляксандра Ткач)
- Соф'я Лапіна
- Гюнэш
Адзначаецца, што фіналісты будуць змагацца за перамогу ў фармаце гала-канцэрта. Пераможца будзе вызначаны не толькі прадстаўнікамі журы, але і з дапамогай галасавання тэлегледачоў.
Беларусь удзельнічае у "Еўрабачанні" пачынаючы з 2004 года, за гэты час прадстаўнікі нашай краіны пяць разоў выходзілі ў фінал. Дзмітрый Калдун у 2007-ым дамогся лепшага выніку за ўсю гісторыю выступлення Беларусі на музычным конкурсе — ён заняў пятае месца.