Традыцыйна праслухоўванне на конкурс "Еўрабачанне" ў Беларусі становіцца яркім і смешным шоў. У гэтым годзе на сцэну адбору выйшлі выканаўцы ў самых розных вобразах: ад раставых лялек да дыснэеўскіх прынцэс у каронах, ад рок-спявачак у чорнай скуры да бліскучых камбінезонаў эпохі дыска, ад гатычных дзіў да эстраднага фальклёру.
1 / 23
Новае эстраднае "прачытанне" беларускай нацыянальнай кашулі. Міхаіл Копач выступіў з песняй "Каляды".
© Sputnik / Виктор Толочко
2 / 23
Расіянка Ганна Якубенка падбірала вобраз да рок-балады.
© Sputnik / Виктор Толочко
3 / 23
Міхаіл Халяўскі і вакалісткі ў чорнай скуры гарманавалі з нумарам 13.
© Sputnik / Виктор Толочко
4 / 23
Тамара Савенка і яшчэ адзін вобраз рок-спявачкі.
© Sputnik / Виктор Толочко
5 / 23
Гурт AirBY - трое ў сукенках, дзве дзяўчыны і хлопец, спявалі пра сваю сэксуальнасць, але журы аказалася не гатовым да такіх гендэрных эксперыментаў.
© Sputnik / Виктор Толочко
6 / 23
Гурт "PROвокация" "правакаваў" журы аднолькавымі касцюмамі колеру ці то крэветкі, ці то каралавага воблака, ці то трапічнага персіка. Цікава, што сімвалізуюць нашыўкі-стракозы на лацканах?
© Sputnik / Виктор Толочко
7 / 23
Гатычна вобраз Вілены Давінай і сукенка незвычайнага дызайну, якой "кіравалі" дзяўчыны з падтанцоўкі, запомняцца ўсім, хто бачыў гэты выступ.
© Sputnik / Виктор Толочко
8 / 23
Сафія Астапюк паўстала ў яркім аранжавым вобразе, які не вельмі гарманаваў з яе спакойнай рамантычнай песняй. Ды і пінжакі з адным рукавом - модны трэнд трохгадовай даўнасці.
© Sputnik / Виктор Толочко
9 / 23
Ці хацела выканаўца ONINO быць падобнай на Эмі Уайнхаўс? Хутчэй за ўсё, так.
© Sputnik / Виктор Толочко
10 / 23
Віктар Лупасін уваскрашае вобразы савецкай эстрады 80-х ці 90-х.
© Sputnik / Виктор Толочко
11 / 23
Валерыю Палішчук за стылістыку песні параўналі з "маладой Наргіз". Смелы нарад з шыфонам, скурай і калготкамі-сетачкай выклікаў мноства эмоцый.
© Sputnik / Виктор Толочко
12 / 23
"Дыснэеўская" прынцэса Алена Гарбачова выйшла на сцэну праслухоўвання ў эльфійскай кароне.
© Sputnik / Виктор Толочко
13 / 23
Дуэт Аляксандры Ткач і Валерыя Скірдонава. Сукенка з шырокімі рукавамі, маска і дзіўныя танцы.
© Sputnik / Виктор Толочко
14 / 23
Юлія Кравіц здзівіла ўсіх казачным какошнікам з пікамі.
© Sputnik / Виктор Толочко
15 / 23
Раставыя лялькі, здаецца, становяцца заўсёднікамі праслухоўванняў. Гітарыст у касцюме мядзведзя з рэп-гурта "Руна" мілы, але не арыгінальны.
© Sputnik / Виктор Толочко
16 / 23
Празрыстую сукенку з яркім кветкавым прынтам абрала оперная спявачка Анастасія Малашкевіч.
© Sputnik / Виктор Толочко
17 / 23
Дар'я Валадзька ўся блішчыць - вобраз у духу модных цяпер 80-х.
© Sputnik / Виктор Толочко
18 / 23
Выканаўца Барбар з вогненна-рудай барадой дапоўніў свой яркі вобраз шапачкай і гітарай, якая была хутчэй аксэсуарам, аднак танцаваць не замінала.
© Sputnik / Виктор Толочко
19 / 23
Дамініка ў сукенцы з ананасамі і банджа - атрымаўся яркі сонечны вобраз.
© Sputnik / Виктор Толочко
20 / 23
Малдаванка Пелагея Стафагло прыехала ўся ў залатым і ў разрэзах.
© Sputnik / Виктор Толочко
21 / 23
Аляксей Грос у туніцы з арнаментам і парваных джынсах.
© Sputnik / Виктор Толочко
22 / 23
Беларуска-шведскі дуэт Kattie і Lovisa, мабыць, планавалі выступіць у вобразах анімэ-дзяўчат.
© Sputnik / Виктор Толочко
23 / 23
Alekseev апрануў на выступ кашулю ў піжамным стылі, у якой у апошнія гады выходзяць у свет толькі самыя смелыя моднікі.
© Sputnik / Виктор Толочко