Скардзіна атрымала малы Крышталёвы глобус у "індывідуалцы"

У апошняй у гэтым сезоне індывідуальнай гонцы беларуска заняла сёмае месца.
Sputnik

МІНСК, 12 сту — Sputnik. Беларуская біятланістка Надзея Скардзіна стала ўладальніцай малога Крышталёвага глобуса ў заліку індывідуальных гонак у Кубку свету па біятлоне ў сезоне-2017/18, паведамляе Sputnik.

ЕАК: Еўрагульні ў Мінску будуць лепшымі, чым у Баку

У чацвер у нямецкім Рупольдынгу адбылася жаночая індывідуальная гонка. Перамогу ў ёй святкавала італьянка Даратэя Вірэр, Скардзіна перасекла фінішную рысу сёмай. Па выніках гонкі беларуска набрала 36 ачкоў.

Нагадаем, у першай "індывідуалцы" ў сезоне ў шведскім Эстэрсундзе Скардзіна святкавала перамогу і набрала 60 балаў. Такім чынам, усяго ў актыве беларускай спартсменкі 96 ачкоў. У яе бліжэйшай праследавацельніцы Юліі Джым — 91. Такім чынам, Скардзіна заваявала малы Крышталёвы глобус у заліку індывідуальных гонак.

Беларуска ўпершыню ў кар'еры стала ўладальніцай малога Крышталёвага глобуса.

Напярэдадні француз Мартэн Фуркад і нарвежац Ёханэс Бё падзялілі паміж сабой малы Крышталёвы глобус у гэтай жа дысцыпліне.