Відэа

Легендарны хакеіст Валерый Харламаў нарадзіўся 70 гадоў таму

Вядомаму спартсмену споўнілася б 70 гадоў 14 студзеня бягучага года. Да дня нараджэння нападаючага ЦСКА і зборнай СССР Sputnik сабраў відэакадры з матчаў, у якіх удзельнічаў хакеіст.
Sputnik

Валерый Харламаў — заслужаны майстар спорту Савецкага Саюза, двухразовы алімпійскі чэмпіён і васьміразовы чэмпіён свету, лепшы хакеіст СССР. Выбітны спартсмен атрымаў прызнанне ва ўсім свеце. Харламаў — член Залы славы IIHF і Залы хакейнай славы НХЛ.

Фільм "Рух уверх" стаў лідарам расійскага пракату

Спартсмен — адзін з лепшых нападаючых у гісторыі сусветнага хакея. За 15 гадоў кар'еры "Легенда №17" сыграў 438 матчаў за ЦСКА і забіў 293 шайбы, правёў 123 гульні за зборную СССР на чэмпіянатах свету і Алімпійскіх гульнях. На яго рахунку 89 шайб.

Спартсмен пайшоў з жыцця ва ўзросце 33 гадоў: разам са сваёй жонкай ён загінуў у аўтакатастрофе ў жніўні 1981 года.

У 2013-ым быў зняты расійскі мастацкі фільм "Легенда №17", які распавядае пра ўзыходжанне да славы Харламава і пра першы матч "Суперсерыі СССР — Канада". Легендарнага хакеіста ў кінастужцы сыграў вядомы акцёр Даніла Казлоўскі.