Сабаленка паднялася ў рэйтынгу WTA на тры радкі

Сёння Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч пачнуць выступ у Мельбурне на Australian Open.
Sputnik

МІНСК, 15 сту — Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка палепшыла сваё становішча ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), падняўшыся на тры пазіцыі, паведамляе Sputnik.

Арына Сабаленка прызнана лепшай тэнісісткай Беларусі 2017 года

На мінулым тыдні беларуска прымала ўдзел у турніры ў аўстралійскім Хобарце і дайшла да чвэрцьфінала. Гэты вынік дазволіў ёй падняцца з 69 месцы на 66, што з'яўляецца яе лепшым дасягненнем за кар'еру.

Аляксандра Сасновіч страціла тры пазіцыі ў рэйтынгу і зараз займае 56 месца.

Нагадаем, 15 студзеня беларускія тэнісісткі пачнуць свой выступ на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі (Australian Open). У першым раўндзе адзіночнага разраду Сасновіч сустрэнецца з амерыканкай Крысцінай Макхейл (73-і нумар сусветнага рэйтынгу), Сабаленка — з аўстралійкай Эшлі Барці (17).

У першай дзесятцы рэйтынгу WTA таксама ёсць змены: амерыканка Како Вандэвеге паднялася на дзявяты радок, брытанка Ёхана Конта апусцілася на дзесятае месца.