Чэмпіянат Еўропы па біятлоне пройдзе ў беларускіх "Раўбічах"

Правядзенне чэмпіяната Еўропы па біятлоне запланавана з 18 да 24 лютага 2019 года.
Sputnik

МІНСК, 16 сту — Sputnik. Выканаўчы камітэт Міжнароднага саюза біятланістаў заявіў аб правядзенні чэмпіяната Еўропы па біятлоне 2019 года ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы".

Домрачава распавяла, чаму сёлета не будзе Гонкі легенд

У верасні 2015 года тут прайшла "Гонка легенд": па запрашэнні трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі Дар'і Домрачавай у Беларусь прыехалі легендарныя страляючыя лыжнікі,якія ўжо завяршылі спартыўную кар'еру. Выканкам IBU ў 2016 годзе прыняў рашэнне аб правядзенні ў 2019 годзе ў РЦАП "Раўбічы" чэмпіяната свету па летнім біятлоне.

Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы" адкрыўся 24 лютага 1972 года. Тут былі праведзены Чэмпіянаты свету па біятлоне 1974, 1976, 1982 і 1990 гадоў. Чэмпіянаты Еўропы па біятлоне праводзіліся ўжо двойчы — у 1998 і 2004 годзе.

Кубак свету па лыжных гонках прайшоў у 1991 годзе, а ў 1995 і 2006 гадах — этапы Кубка Еўропы па фрыстайле.

У 1996 годзе Міжнародны саюз біятлона прысвоіў спарткомплексу катэгорыю "А". Тады ж "Раўбічы" атрымалі ліцэнзію на правядзенне спаборніцтваў вышэйшага ўзроўню без якіх-небудзь выключэнняў.