Вядомы нарвежац беларускага паходжання Аляксандр Рыбак мае намер зноў паспрабаваць свае сілы на маючым адбыцца конкурсе "Еўрабачанне 2018" у Лісабоне, пра гэта радыё Sputnik Беларусь паведаміў яго прадстаўнік на тэрыторыі Расіі і Беларусі Андрэй Гузель.
"Саша напісаў песню і зразумеў, што нідзе яе не зможа ўявіць лепш, чым на "Еўрабачанні", зноў у ім "разгуляўся" азарт, з'явіліся ідэі, думкі і ён зноў стаў на гэты шлях — да "Еўрабачання". Для Сашы вялікі гонар, што ў Беларусі яго любяць і вераць у яго поспех", — сказаў Гузель.
Пра тое, ці зможа Рыбак выступіць на "Еўрабачанні" пад сцягам Беларусі, вы пачуеце ў гутарцы з Андрэем Гузель на радыё Sputnik Беларусь.