МІНСК, 17 сту — Sputnik. Вядомая беларуская гімнастка Любоў Чаркашына прымае віншаванні з нараджэннем дачкі: ёй пакідаюць віншавальныя каментары на старонцы ў Instagram.
Аб нараджэнні ў Чаркашынай дачкі стала вядома напярэдадні — адпаведную інфармацыю распаўсюдзіла прэс-служба Міністэрства спорту і турызму Беларусі. Дзяўчынку назвалі Верай.
Спартсменка ў гонар нараджэння дачкі размясціла на сваёй старонцы ў Instagram фота з заклікам нараджаць і любіць.
Пад фотаздымкам шматлікія карыстальнікі пакідаюць віншаванні гімнастцы і жадаюць здароўя і шчасця нованароджанай і бацькам. Адзначыўся ў каментарах і муж Чаркашынай — футбаліст Віктар Малашка. "Люблю вас, мае любімкі! Дзякуй табе, мая дарагая", — напісаў ён.
Чаркашына завяршыла сваю кар'еру ў спорце ў 2012 годзе. Сярод яе дасягненняў — бронзавы медаль на Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане, два залатыя — на чэмпіянаце Еўропы ў 2011 годзе, чатыры срэбра на чэмпіянатах свету розных гадоў.
Гімнастка знаходзіцца ў шлюбе з 2008 года і ў цяперашні час з'яўляецца старэйшым трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі па мастацкай гімнастыцы.