Музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае паслухаць зімовыя гукі

"Зімовыя гукі павольна плывуць" – так называецца праграма харавой капэлы Нацыянальнай акадэміі навук.
Sputnik

МІНСК, 16 сту — Sputnik. Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры працягвае радаваць сваіх наведвальнікаў літаратурна-музычнымі вечарамі  і на гэты раз запрашае мінчан і гасцей сталіцы на канцэрт "Зімовыя гукі павольна плывуць" харавой капэлы "АКАДЭМІЯ" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, паведамілі Sputnik арганізатары.

Акадэмія навук назвала карэспандэнта Sputnik у ліку лепшых

Адмысловае мерапрыемства на Вадохрышча — яшчэ адна магчымасць адчуць святочны настрой праз прыгожыя харавыя спевы.

"Кожнае з зімовых святаў: і свецкі Новы год, і вялікія дні Каляд і Вадохрышча —  маюць свае традыцыі, якія сыходзяць у далёкую гісторыю, паданні, міфы. Сувязь паміж даўніной і сучасным святам — песні", — падкрэслілі ў музеі.

У рэпертуары харавой капэлы — каля 170 твораў, у тым ліку, класічная музыка еўрапейскіх, рускіх і беларускіх кампазітараў, апрацоўкі народных песень, а таксама сучасчасную харавую музыку.

Акрамя таго, падчас мерапрыемства госці музея змогуць наведаць часовую экспазіцыю "Філаматы. Ідэі праз стагоддзі".

Дзе: вул. М.Багдановіча, 13

Калі: 19 студзеня, 17:00