Беларускі фільм прыме ўдзел у фестывалі рускага кіно ў Іспаніі

У Беларусі прэм’ера кіно для сямейнага прагляду "Тум-Пабі-Дум" адбудзецца напрыканцы студзеня.
Sputnik

МІНСК, 18 сту — Sputnik. Мастацкі фільм"Тум-Пабі-Дум" рэжысёра Вячаслава Нікіфарава будзе ўдзельнічаць у Міжнародным фестывалі рускага кіно MIRFF-2018 у Марбельі (Іспанія), паведамілі Sputnik у прэс-службе Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм".

Нікіфараў: мы можам быць цікавымі свету, калі пакажам сваё жыццё

Прэм'ера фільма ў Беларусі запланаваная на 25 студзеня: стужку абяцаюць паказаць не толькі ў сталічных кінатэатрах, але і ва ўсіх рэгіёнах.

Беларусьфільм рыхтуе прэм'еру новага фільма>>

Фестываль рускага кіно MIRFF-2018 пройдзе з 5 па 10 сакавіка. Кожны год увазе гледачоў тут прадстаўляюць лепшыя і самыя новыя рускамоўныя фільмы розных жанраў: сучасныя і гістарычныя драмы, прыгодніцкія карціны, заснаваныя на рэальных падзеях, сямейныя і псіхалагічныя драмы, камедыі.

Сярод фільмаў MIRFF-2018: "Арытмія" Барыса Хлебнікава, "Салют 7" Кліма Шыпенкі, "Мацільда" Аляксея Учыцеля, "Пра каханне — толькі для дарослых" Ганны Мелікян і многія іншыя.