"Дакар": Вязовіч выйграў 11-ы этап, у заліку грузавікоў - змена лідара

Гэта першая перамога Вязовіча на этапах "Дакара", у мінулым годзе ён упершыню выйграў адзін з этапаў "Шаўковага шляху".
Sputnik

МІНСК, 18 сту — Sputnik. Экіпаж беларускай каманды "МАЗ-СПОРТаўта", якім кіруе Сяргей Вязовіч, выйграў 11-ы этап ралі-рэйду "Дакар", які праходзіць у Паўднёвай Амерыцы, сведчаць дадзеныя арганізатараў гонкі.

Відавочцы знялі, як МАЗ выцягваў на "Дакары" чэхаў

МАЗ з бартавым нумарам 512 пераадолеў маршрут паміж гарадамі Белен і Чылесіта за пяць гадзiн, 14 хвілін і 11 секунд, праз паўтары хвіліны пасля беларусаў на фініш прыбыў аргентынец Федэрыка Вілагра на Iveco, трэцім, з адставаннем амаль у паўгадзіны, прыехаў Дзмітрый Сотнікаў на Камазе.

Перамога Вязовіча на этапе "Дакара" стала першай у яго кар'еры на гэтым ралі-рэйдзе, у мінулым годзе ён упершыню стаў пераможцам на адным з этапаў "Шаўковага шляху".

У заліку грузавікоў пад канец гонкі змяніўся лідар — ім стаў Вілагра. Ён змясціў Эдуарда Мікалаева, які скончыў 11-ы этап сёмым, на другі радок. Дзеючы чэмпіён "Дакара" прайграе лідару крыху больш за хвіліну. Вязовіч ідзе трэцім з адставаннем ад аргентынскага экіпажа крыху больш за тры гадзіны.

Два іншых беларускіх экіпажа, Аляксандра Васілеўскага і Аляксея Вішнеўскага, у генеральнай класіфікацыі займаюць 13-е і 14-е месцы адпаведна.

Беларусаў на "Дакары" абвінавацілі ў пашкоджанні чужой машыны>>

Лідары заліку пазадарожнікаў не змяніліся — гэта іспанец Карлас Сайнс і француз Стэфан Петэрансель з каманды Peugeot. На трэцім месцы — катарэц Насер Аль-Атыя на Toyota. У заліку матацыклістаў першы — аўстрыец Матыяс Уокнер, другі — гоншчык з Аргентыны Кевін Бенавідэс, на трэці радок падняўся аўстраліец Тобі Прайс, які выйграў 11-ы этап. Залік квадрацыклаў амаль без змен: першае месца ўтрымлівае чыліец Ігнасіа Касаль, на другім і трэцім месцах размянялі пазіцыі аргентынцы Нікалас Кавіджыласіо і Джэрэмайя Ферыёлі.

Да фінішу "Дакара" засталося зусім няшмат — сёння стартуе 12-ы этап з 14. Гоншчыкі праедуць маршрут паміж аргенцінскімі гарадамі Чылесіта і Сан-Хуан.