Літаратурны музей Петруся Броўкі раздае квіткі за здымак з каханым

У Дзень усіх закаханых экспазіцыя музея будзе працаваць толькі для дваіх закаханых, якія стануць пераможцамі аб’яўленага конкурса.
Sputnik

МІНСК, 18 сту — SputnikЛітаратурны музей Петруся Броўкі аб'явіў конкурс да Дня ўсіх закаханых, пераможцы якога правядуць незвычайны рамантычны вечар і зладзіць фотасесію у мемарыяльных пакоях літаратурнага музея, паведамілі Sputnik арганізатары.

Музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае паслухаць зімовыя гукі

Цікавая акцыя праводзіцца ўжо чацвёрты год запар.

"14 лютага музей будзе працаваць толькі для двух асоб, двух закаханых, якія атрымаюць магчымасць правесці незабыўны вечар у цёплым куточку, у сэрцы сталіцы, асяродку літаратуры і мастацтва. Гэта прыгожая традыцыя ўжо паспела ашчаслівіць і шмат удзельнікаў, якія атрымалі заахвочвальныя прызы", — расказалі ў музеі.

Арганізатары абяцаюць, што ў гэты вечар пераможцы конкурсу апынуцца ў атмасферы шчырасці і цеплыні.

Каб стаць удзельнікам, дастаткова даслаць на электронны адрас музея, або ў суполкі "УКантакце" ці Фэйсбуку рамантычны фотаздымак са сваёй палавінкай і падпісаць фота радком з верша Петруся Броўкі.