Супрацоўнікі аддзялення па ахове тэрыторыі радыяцыйнага забруджвання Брагінскага РАУС патрулявалі зону адчужэння, калі заўважылі пралом ў лёдзе на рацэ Несвіч. У прабоіне міліцыянеры знайшлі жывога лася. Верагодна, жывёла хацела перайсці раку, але тонкі лёд не вытрымаў яе вагі.
Мілая гісторыя: супрацоўнікі МНС выратавалі ката, які захрас пад кіёскам>>
Разгледзеўшы розныя варыянты выратавання, праваахоўнікі вырашылі, што самым прымальным будзе разбіць лёд каля лася, каб ён сам змог дабрацца да берага. На выратаванне спатрэбілася каля гадзіны.