Радыё

Выбітны дойлід Еўропы: спаўняецца 136 год з дня нараджэння Лангбарда

Сёння спаўняецца 136 год з дня нараджэння вялікага майстра, заслужанага дзеяча мастацтваў і архітэктуры Беларусі Іосіфа Рыгоравіча Лангбарда.
Sputnik

Так склалася, што будынкі Іосіфа Лангбарда з'яўляюцца тымі самымі архітэктурнымі візітоўкамі беларускай сталіцы — Дом урада, будынкі Вялікага тэатра і Дома афіцэраў, галоўны корпус Акадэміі навук. Гэтыя будынкі ў прамым сэнсе прайшлі агонь і ваду, і да сенняшняга дня яны прыцягваюць да сябе ўвагу гараджан і турыстаў. А тым часам, жыццё майстра было не менш цікавым, чым яго архітэктурныя творы.

Нарадзіўся адзін з выбітных дойлідаў Еўропы XX стагоддзя ў мястэчку Бельск Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, у яўрэйскай сям'і Гірша Лангбарда. Яго бацька бачыў будучыню для сына ў камерцыі, аднак Іосіф з дзяцінства любіў маляваць. І менавіта яго архітэктурныя творы стварылі аблічча горада Мінска такім, якім яго ведаюць сучасныя беларусы.

Больш падрабязна пра жыццё і творчасць славутага архітэктара Іосіфа Лангбарда слухайце на радыё Sputnik Беларусь.