Беларускі завод выпусціў гадзіннік у гонар Давыда Гарадзенскага

Такім чынам гадзіннікавы завод "Луч" вырашыў увекавечыць палкаводца Вялікага Княства Літоўскага.
Sputnik

МІНСК, 19 сту — Sputnik. Беларускі гадзіннікавы завол "Луч" выпусціў серыю гадзіннікаў у гонар вайсковага і дзяржаўнага дзеяча ВКЛ Давыда Гарадзенскага. Фотаздымак навінкі размешчаны на афіцыйнай старонцы завода у Instagram.

"Давыд Гарадзенскі — лімітаваная серыя калекцыі "Волат". Названа ў гонар славутага вайсковага і дзяржаўнага дзеяча ВКЛ. Мужны ваяр, палкаводзец, вызначыўся тым, што ніколі не быў разбіты ў баях. Давыд быў абаронцам, пры жыцці якога вораг так і не ступіў у Гародню", — паведамляецца ў апісанні да фотаздымка.

Нагадаем, што Давыд Гарадзенскі — адзін з галоўных ваеначальнікаў вялікага князя Гедыміна, дзяржаўны дзеяч і палкаводзец.