Богаяўленне, або Вадохрышча — адно з самых галоўных святаў праваслаўнага календара, якое заўсёды адзначаецца 19 студзеня.
Напярэдадні настаяцель прыхода храма Святога прарока Іллі ў вёсцы Касынь Мінскага раёна айцец Аляксей асвяціў палонку на возеры Вяча пад Мінскам.
У Храме Усіх Святых у Мінску настаяцель Усіхсвяцкага прыходу протаіерэй Фёдар Поўны асвяціў палонку, у якой першымі акунуліся святар Усіхсвяцкага прыходу айцец Сергій і алтарнік Анатоль. Затым у купаннях прынялі ўдзел прыхажане: дарослыя, дзеці. Сярод тых, хто акунуўся ў ледзяную асвячоную ваду была і спявачка Алёна Ланская.