БЧ на сакавіцкія святы прызначыць дадатковыя цягнікі ў Расію

Зараз у зносінах Беларусь-Расія квіткі можна купіць за 60 сутак да адпраўлення цягніка.
Sputnik

МІНСК, 20 сту — Sputnik. Беларуская чыгунка на сакавіцкія святы прызначыць дадатковыя цягінікі ў Расію, паведамілі Sputnik у прэс-цэнтры БЧ.

З 7 па 11 сакавіка будзе курсіраваць цягнік №132/131 Брэст-Масква, з 6 па 11 сакавіка — цягнік №78/77 Гродна-Масква і №249/250 Мінск-Санкт-Пецярбург. Зараз у зносінах Беларусь-Расія квіткі можна купіць за 60 сутак да адпраўлення цягніка.

Набыць квіткі за 60 сутак можна на ўсе цягнікі ў зносінах з Расіяй, акрамя цягнікоў №302/301 Мінск-Адлер, №389/390 Мінск-Анапа і №149/150 Мінск-Мінеральныя воды.

Пры праездзе арганізаваных груп будуць дзейнічаць зніжкі — 20% ад агульнага кошту праезда групы ад 10 да 24 чалавек і 30% ад агульнага кошту праезда групы 25 чалавек і больш.

Дзейнічаюць і іншыя зніжкі ад 10 да 20% — як іх атрымаць, можна даведацца на сайце БЧ, у службах даведкі і білетных касах чыгункі.