Фота

Матрыца хараства: выпускны ў Нацыянальнай школе прыгажосці

Sputnik

Вучні Нацыянальнай школы прыгажосці паказалі ўсё, чаму навучыліся за паўгода заняткаў — дэфіле, фотапластыка, акцёрскае майстэрства, цырульнае мастацтва, макіяж і многае іншае.

Шоу-праграма складалася з паказаў мод, музычных і танцавальных нумароў, тэатралізаваных пастановак. Выпускны прайшоў у стылістыцы фільма "Матрыца", для гасцей у холе арганізавалі фотазону, дзе кожны змог адчуць сябе героем карціны.

Вынікам вечара сталі fashion-паказы: калекцыі на подыўме школы прадставілі беларускія модныя брэнды Papilio, EMSE, Historia, UND і Totallook.

1 / 15
Арганізатары выпускнога падрыхтавалі маляўнічую шоу-праграму.
2 / 15
Выхад удзельнікаў паказу з нумарам "Бітва за подыум".
3 / 15
Вучні Нацыянальнай школы прыгажосці імкнуліся паказаць усё, чаму навучыліся за паўгода заняткаў.
4 / 15
Выпускніца школы дэманструе вопратку брэнда Totallook.
5 / 15
Паказ калекцыі адзення брэнда UND "Код горада".
6 / 15
Выпускнікі Нацыянальнай школы прыгажосці дэманструюць калекцыю адзення брэнда Emse.
7 / 15
Паглядзець на тое, што прадстаўляе сабой мадэльная праца, мог кожны: уваход для гледачоў быў вольным.
8 / 15
Fashion-паказы, як і чакалася, сталі ўпрыгажэннем вечара.
9 / 15
"Подыумны" настрой у выпускнікоў школы прыгажосці быў розным: у кагосьці на твары ззяла ўсмешка ...
10 / 15
... а хтосьці сур'ёзна і нават з таямнічым сумам глядзеў удалячынь.
11 / 15
Паказ калекцыі адзення брэнда Papilio.
12 / 15
Дэфіле ў вопратцы калекцыі брэнда Historia.
13 / 15
Сябры, бацькі і сваякі прыйшлі на паказ-справаздачу ў Нацыянальнай школе прыгажосці.
14 / 15
Агульны выхад выпускнікоў з фінальным дэфіле.
15 / 15
Агульны выхад выпускнікоў з фінальным дэфіле.