МІНСК, 22 сту — Sputnik. Беларускі велагоншчык Яўген Каралёк стаў першым у скрэтчы на этапе Кубка свету па веласпорце на трэку ў Мінску, паведамляе Sputnik.
Беларуская сталіца прымала чарговы этап КС па веласпорце на трэку, у Мінск прыбылі каля 300 наймацнейшых гоншчыкаў планеты. Спаборніцтвы прайшлі на "Мінск-Арэне".
Каралёк выйграў заезд, апярэдзіўшы прадстаўніка Партугаліі Іва Алівейру і ўкраінца Віталя Грыніва.
Залаты медаль 21-гадовага Каралька — адзіная ўзнагарода зборнай Беларусі на хатнім этапе. Яшчэ два беларусы Раман Раманаў і Гардзей Цішчанка былі блізкія да таго, каб патрапіць на подыум у гонцы па ачках, аднак у выніку занялі чацвёртае і пятае месцы адпаведна. А тройка ў складзе Уладзіслава Новіка, Яўгена Верамчука і Арцёма Зайцава была шостай у камандным спрынце, усталяваўшы рэкорд Беларусі.
Усяго за тры дні спаборніцтваў было разыграна 17 камплектаў узнагарод у дзевяці відах праграмы.