Беларуская дзюдаістка выйграла золата на "Гран-пры" у Тунісе

У фінале спаборніцтваў Марына Слуцкая сустрэлася з прадстаўніцай Бразіліі Беатрыз Соузай.
Sputnik

МІНСК, 22 сту — Sputnik. Беларуская дзюдаістка Марына Слуцкая (вагавая катэгорыя звыш 78 кг) выйграла залаты медаль на міжнародным турніры катэгорыі "Гран-пры" у Тунісе, паведамляе Sputnik.

У фінале спаборніцтваў беларуска сустрэлася з прадстаўніцай Бразіліі Беатрыз Соузай. Слуцкая правяла на суперніцы ўдушлівы прыём і атрымала ад суддзяў ацэнку "іпон".

Бронза дасталася адразу двум спартсменкам — украінцы Галіне Тарасавай і гаспадыні першынства Ніэль Шэйх Руху.

Зараз Слуцкая рыхтуецца да турніра "Вялікага шлема" 10-11 лютага ў Парыжы і чэмпіянату Еўропы, які з 26 па 28 красавіка пройдзе ў Тэль-Авіве.