Беларускі пісьменнік Васіль Якавенка памёр на 82-ім годзе жыцця

Аўтар з 1977 года ўваходзіў у склад Саюза пісьменнікаў Беларусі, у 1994 атрымаў Міжнародную літаратурную прэмію імя Нансэна, а ў 2016-м узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
Sputnik

МІНСК, 23 сту — Sputnik. Беларускі пісьменнік, публіцыст і грамадскі дзеяч Васіль Якавенка памёр ў панядзелак, 22 студзеня, пра гэта паведаміў яго ўнук Ян Мачульскі

"Ён да апошняга быў змагаром за праўду і справядлівасць і паклаў сваё выдатнае жыццё на тое, каб жыла Беларусь. Ён быў тым, хто сваёй дзейнасцю ратаваў нашу зямлю ад наступстваў радыяцыйнага нашэсця, і тым, хто выратаваў ад новай экалагічнай катастрофы, спыніўшы асушэнне балот Палесся ў сваёй маладосці. Ён быў захавальнікам нашага народа і нацыі ", — напісаў Мачульскі.

Васіль Якавенка нарадзіўся 5 мая 1936 года ў вёсцы Пажыхар Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці. Публікаваць працы ў рэспубліканскіх выданнях пачаў з 1957 года. У 1977 годзе ўступіў у Саюз пісьменнікаў Беларусі. Якавенка актыўна дапамагаў людзям і дзецям, якія пацярпелі з-за аварыі на Чарнобыльскай АЭС. З 1990 года ён узначальваў Беларускі сацыяльна-экалагічны саюз "Чарнобыль". У 1994 годзе атрымаў Міжнародную літаратурную прэмію імя Нансэна.

У 2016 годзе пісьменніка ўзнагародзілі медалём Францыска Скарыны за дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё і множанне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыяла, культурнай спадчыны беларускага народа.

Самымі вядомымі творамі Якавенкі можна назваць раман "Надлом", кнігі "Крушэнне на ростані" і "Прывіды Шанхая над Свіслаччу". Перад смерцю пісьменнік скончыў працу і выдаў свой апошні твор "Абярэг".