БПЦ асвяціла тэхніку спецпадраздзялення "Альфа" КДБ Беларусі

Праваслаўны прыход ужо больш за 10 гадоў акармляе элітнае спецпадраздзяленне беларускіх сілавікоў.
Sputnik

МІНСК, 23 сту — Sputnik. Святары акрапілі святой вадой тэхніку спецыяльнага падраздзялення Група "Альфа" ("А") Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Беларускага экзархата.

Група "А" КДБ Беларусі лічыцца элітным спецпадраздзяленнем, у якое ўваходзяць байцы з найвышэйшым узроўнем падрыхтоўкі. Яно было створана 3 сакавіка 1990 года. Байцы "Альфы" выконваюць самыя складаныя сілавыя аперацыі: вызваленне закладнікаў, прадухіленне тэрарыстычных актаў і экстрэмісцкіх акцый.

"У дзень памяці Сабора Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана, клірыкі прыхода па просьбе камандзіра падраздзялення "Альфа" здзейснілі асвячэнне спецтэхнікі", — паведамілі Sputnik у Беларускай праваслаўнай царквы.

Там ўдакладнілі, што прыход храма Святой Жыццепачатай Троіцы ў Бараўлянах акармляе асабісты састаў групы "Альфа" ужо больш за 10 гадоў.

Згодна з інфармацыяй, якая размешчана на сайце КДБ, байцы падраздзялення "А" валодаюць рознабаковымі адмысловымі ведамі і навыкамі, маюць выдатную стралковую падрыхтоўку, здольныя вытрымліваць працяглыя фізічныя і псіхічныя нагрузкі, эфектыўна вырашаючы аператыўна-баявыя задачы.

Снайперы Групы "А" лічацца аднымі з наймацнейшых у СНД. Вага рыштунку аднаго байца — 30 кілаграмаў. Па вядомых прычынах, гэта адно з найбольш закрытых спецпадраздзяленняў беларускіх спецслужбаў і сілавых структур, але ў 2012 годзе па рашэнні кіраўніцтва КДБ ўпершыню за час існавання групу "Альфа" наведалі журналісты. Прадстаўнікі СМІ змаглі ўбачыць вучэбную спецаперацыю па вызваленні паветранага судна і закладнікаў, якіх захапілі тэрарысты.