Фільм Звягінцава "Нялюбасць" намінавалі на "Оскар"

Стужка будзе змагацца за ўзнагароду ў катэгорыі "лепшы фільм на замежнай мове".
Sputnik

МІНСК, 23 сту — Sputnik. Фільм расійскага рэжысёра Андрэя Звягінцава "Нялюбасць" намінаваны на "Оскар" у катэгорыі "лепшы фільм на замежнай мове", паведамляе РІА "Новости".

Намінантаў на прэмію кінаакадэміі ЗША абвясцілі ў Лос-Анджэлесе ў аўторак. У лік намінантаў на прэстыжную прэмію ў гэтай катэгорыі таксама ўвайшлі "Фантастычная жанчына" (A Fantastic Woman, рэжысёр Себасцьян Леліа, Чылі), "Абраза" (The Insult, Зіяд Дуэра, Ліван), "Аб целе і душы" (On Body and Soul, рэжысёр Ільдыка Эн'еды, Венгрыя), "Квадрат" (The Square, Рубэн Эстлунд, Швецыя).

Нагадаем, што напрыканцы 2017 года стужка была намінаваная на "Залаты глобус", але не змагла абысці канкурэнтаў і атрымаць прэмію за лепшы фільм на замежнай мове. Тады ўзнагароду атрымала французска-нямецкая карціна "На мяжы" (у арыгінале — "Aus dem Nichts").

Поўны спіс намінантаў на прэмію "Оскар">>