МАК не пусціў расійскіх спартсменаў Шыпуліна і Усцюгава на Алімпіяду

Лідары зборнай Расіі па біятлоне і лыжных гонках не фігуравалі ў дакладзе Рычарда Макларэна.
Sputnik

МІНСК, 23 сту — Sputnik. Расійскіх спартсменаў Антона Шыпуліна і Сяргея Усцюгава не дапусцілі да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях у Пхенчхане, піша "Еўраспорт".

Шасціразовы чэмпіён па шорт-трэку Віктар Ан не паедзе на АГ-2018

Абодва спартсмены не фігуравалі ў дакладзе Рычарда Макларэна і не былі дыскваліфікаваныя камісіяй Дзяніса Освальда.

Учора стала вядома, што на Алімпіяду не паедзе таксама расійскі карэец, шасціразовы чэмпіён Алімпійскіх гульняў па шорт-трэку Віктар Ан. Яго імя фігуравала ў дакладзе Макларэна.

Пры гэтым паведамляецца, што шматлікія допінгавыя пробы, зробленыя Анам, Шыпуліным і Усцюгавым за кар'еру, пацвярджаюць іх чысціню.

Даклад канадскага прафесара права Рычарда Макларэна прысвечаны расследаванню паказанняў экс-кіраўніка маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі Рыгора Родчанкава.

Дзяніс Освальд — швейцарскі юрыст. Камісія Освальда пераправярае допінг-пробы Сочы-2014.