Мінскі міжнародны кніжны кірмаш пройдзе з 28 лютага па 4 сакавіка

У гэтым годзе ганаровым госцем на кірмашы будзе Сербія, а цэнтральным экспанентам – Казахстан.
Sputnik

МІНСК, 23 сту — Sputnik. XXV Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе з 28 лютага па 4 сакавіка, паведамілі Sputnik у Міністэрстве інфармацыі Беларусі.

Галоўнай тэмай мерапрыемства стане "Беларусь — культурная пляцоўка Еўропы".

У гэтым годзе ганаровым госцем на кірмашы будзе Сербія, а цэнтральным экспанентам — Казахстан. Традыцыйна чакаецца ўдзел выдавецтваў з Расіі, Германіі, Вялікабрытаніі, ЗША і КНР.

Выстава пройдзе ў адміністрацыйным комплексе па праспекце Пераможцаў, 14. Уваход вольны.