Відэа

Незабыўны вопыт: пасол ЗША ўпершыню акунуўся у палонку на Вадохрышча

Пасол ЗША ў Расіі Джон Хантсман упершыню акунуўся ў зімовую палонку падчас Вадохрышча. Глядзіце на відэа, як купаўся амерыканскі дыпламат.
Sputnik

Хантсман купаўся ў палонцы Новоіерусалімскага манастыра, які размешчаны ў Падмаскоўі. Разам з ім у купанні прынялі ўдзел яшчэ дзевяць чалавек, перадае РІА "Новости".

Міцкевіч: асвячоная вада будзе чароўнай па ўласцівасцях напрацягу тыдня

"Гэта новы для мяне, але незабыўны вопыт", — прызнаўся кіраўнік амерыканскай дыпмісіі.

Пасля купання жонка Хантсмана ахутала яго ручніком і напаіла гарачай гарбатай.

Як мінчане акуналіся ў палонку на Вячы і ў Храме Усіх Святых на Вадохрышча>>