БПЦ рыхтуецца да 550-годдзя з'яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці

Прадстаяцель БПЦ мітрапаліт Павел звярнуўся да кіраўніцтва краіны з просьбай аб наданні будучым юбілейным датам статусу дзяржаўнага значэння.
Sputnik

МІНСК, 24 сту — Sputnik. Беларускі экзархат пачаў падрыхтоўку да святкавання 550-годдзя з'яўлення адной з галоўных беларускіх праваслаўных святынь — Жыровіцкай іконы Божай Маці, паведамілі ў БПЦ.

БПЦ асвяціла тэхніку спецпадраздзялення "Альфа" КДБ Беларусі

Рашэнне аб гэтым было прынятае на пасяджэнні Сінода Беларускага экзархата. У 2020 годзе споўніцца некалькі юбілейных дат, звязаных з гісторыяй адной з найбольш шанаваных у святынь БПЦ — цудатворнай іконы Божай Маці, названай "Жыровіцкая".

"Быў заслуханы рапарт арцыбіскупа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя, намесніка Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра, які распавёў аб падрыхтоўцы святкавання ў 2020 годзе 550-годдзя з'яўлення Жыровіцкай іконы", — распавялі Sputnik у сераду ў прэс-службе БПЦ.

Там адзначылі, што ў 2020 годзе будзе адзначацца яшчэ дзве памятныя даты — 500-годдзе яе паўторнага цудоўнага здабыцця і 500-годдзе абвяшчэння Успенскага Жыровіцкага манастыра.

Па словах суразмоўцаў агенцтва, Жыровіцкая ікона Божай Маці — адна з найбольш шанаваных і шырока вядомых беларускіх святынь, а Успенскі Жыровіцкі манастыр з'яўляецца духоўным і гісторыка-культурным цэнтрам Беларусі, найбуйнейшым мужчынскім манастыром Экзархата па ліку браціі і наяўнасці духоўных школ.

У БПЦ таксама распавялі, што восенню 2017 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел звярнуўся ў Адміністрацыю кіраўніка дзяржавы з просьбай аб наданні будучым юбілейным датам статусу дзяржаўнага значэння і аб стварэнні Рэспубліканскага царкоўна-дзяржаўнага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню ўрачыстасцяў. У Адміністрацыі гэтую ініцыятыву падтрымалі.

У аргкамітэт па падрыхтоўцы святкаванняў увайшлі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, свяшчэннаархімандрыт Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра, біскупы, протаіерэй Мікалай Коржыч, старшыня Сінадальнага аддзела БПЦ па ўзаемаадносінах Царквы. Ад дзяржструктур да арганізацыі мерапрыемстваў будуць удзельнічаць віцэ-прэм'ер Васіль Жарко, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка.