Нацыянальная бібліятэка Беларусі рыхтуе факсіміліе першага "Буквара"

Мерапрыемствы, прымеркаваныя да 400-годдзя кнігі, у гэтым годзе пройдуць не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой.
Sputnik

МІНСК, 24 сту — Sputnik. Нацыянальная бібліятэка Беларусі рыхтуе новы маштабны праект, прымеркаваны да 400-годдзя першага "Буквара", якое адзначаецца ў гэтым годзе, паведаміў дырэктар бібліятэкі Раман Матульскі на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Бібліятэка Кангрэса ЗША атрымала факсімільнае выданне кніг Скарыны

Галоўная мэта — папулярызацыя кнігі праз факісімільнае ўзнаўленне. Зараз у свеце ёсць толькі два экземпляры выдання, адзін з якіх — поўны — знаходзіцца ў закрытай бібліятэцы ў Лондане і яго давялося убачыць беларускім даследчыкам. Лічыцца, што яна выдадзеная беларусамі.

На тэрыторыі нашай краіны, на жаль, не захавалася ніводнага экземпляра кнігі, таму што выданне было танным і хутка псавалася.

Па словах Рамана Матульскага, такое адкрыццё дае магчымасць паказаць Беларусь як краіну з багатымі традыцыямі як гэта было ў выпадку святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў 2017 годзе.

Убачыць першы "Буквар", поўны экземпляр якога знаходзіцца ў лонданскай бібліятэцы, можна будзе і ў Беларусі: на гэты год запланаваная выстава. Мерапрыемтсвы, прымеркаваныя да 400-годдзя "Буквара" пройдуць не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой.