Відэа

НАК паказаў, што беларускія спартсмены будуць насіць у Пхенчхане

Першыя беларускія спартсмены прыедуць у сталіцу зімовых Алімпійскіх гульняў - 2018 Пхенчхан 1 лютага. Глядзіце на відэа прэзентацыю формы зборнай Беларусі.
Sputnik

У сераду ў штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК) Беларусі адбылася прэзентацыя формы беларускай каманды на АГ-2018.

"Пры стварэнні калекцыі спартыўнай экіпіроўкі "Пхенчхан-2018" галоўнай тэмай дызайну стала ўнікальнасць беларускіх традыцый. У калекцыі адлюстравана спадчына мінулага, вопыт гістарычных традыцый, энергетычны імпульс у будучыню ў спалучэнні чырвонага, чорнага і белага колераў, а таксама арнамент дзяржаўнага сцяга Беларусі", — распавялі ў прэс-службе НАК.

Стаў вядомы састаў беларускай зборнай на Алімпіядзе-2018>>

Менавіта ў гэтай форме беларускія атлеты будуць удзельнічаць у афіцыйных мерапрыемствах, трэніравацца і адпачываць. У НАК звярнулі ўвагу, што пры вырабе былі выкарыстаныя самыя сучасныя рашэнні, што забяспечыць максімальную зручнасць для спартсменаў.