МІНСК, 24 сту — Sputnik. Сусветна вядомая амерыканская пісьменніца Уршуля Ле Гуін памерла ў Портлендзе (ЗША) ва ўзросце 88 гадоў, паведаміў у сераду яе сын.
Ле Гуін называлі "жывым класікам" фантастычнай літаратуры, яна была адным з найбольш паважаных аўтараў у гэтым жанры.
Як стала вядома ў сераду раніцай, Ле Гуін памёрла ў сябе дома ў Портлендзе ва ўзросце 88 гадоў. Па словах сына пісьменніцы, апошнія месяцы ў яе было дрэннае самаадчуванне. Зараз вырашаецца пытанне з арганізацыяй развітання і пахавання.
Спачуванні сям'і Ле Гуін ўжо паспелі прынесці многія вядомыя аўтары, сярод якіх Стывен Кінг, Ніл Гейман і іншыя.
Постсавецкаму чытачу Уршуля Ле Гуін у першую чаргу знаёмая як аўтар цыклу кніг пра Земнамор'е — "Чараўнік Земнамор'я", "Грабніцы Атуана" і іншых. Таксама яна стварыла папулярны "Хайнскі цыкл", а таксама мноства твораў у жанры навуковай або сацыяльнай фантастыкі.
Уршуля Ле Гуін была адной з самых тытулаваных сучасных пісьменніц — шматразовая ўладальніца ўзнагарод "Неб'юла", "Локус" і "Х'юга". Называлі яе некалькі разоў і як патэнцыйную ўладальніцу Нобелеўскай прэміі.
Творы пісьменніцы неаднаразова экранізаваныя, а па "Земнамор'і" японскі анімэ-майстар Гора Міядзакі выпусціў некалькі гадоў таму мультфільм. Пераведзеныя кнігі Уршулі Ле Гуін на сорак моў свету, сумарныя тыражы дасягаюць некалькіх дзесяткаў мільёнаў.