Стаў вядомы састаў беларускай зборнай на Алімпіядзе-2018

Сярод беларускіх спартсменаў на будучых зімовых гульнях - Дар'я Домрачава, Антон Кушнір, Ала Цупер і іншыя атлеты.
Sputnik

МІНСК, 24 сту — Sputnik.Нацыянальны алімпійскі камітэт (НАК) Беларусі абвясціў поўны састаў зборнай краіны на зімовых Алімпійскіх гульнях, якія пройдуць у Пхенчхане ў лютым 2018 года.

Як стала вядома 24 студзеня, пад беларускім сцягам на спаборніцтвах будуць выступаць 28 спартсменаў.

"Па колькасці ліцэнзій у параўнанні з мінулымі гульнямі тады было 27, цяпер 28. Хацелася б засяродзіць увагу, што крытэрыі адбору ад цыкла да цыкла становяцца больш строгімі. Усе спартсмены прайшлі жорсткі адбор. Спадзяемся яны годна прадставяць нашу краіну на Алімпіядзе", — заявіў у сераду шэф місіі Аляксандр Барауля.

Састаў беларускай зборнай на Алімпіядзе-2018

У біятлоне ад рэспублікі выступяць:

  • Дар'я Домрачава
  • Надзея Скардзіна
  • Ірына Крыўко
  • Надзея Пісарава
  • Дынара Алімбекава
  • Уладзімір Чапелін
  • Сяргей Бачарнікаў
  • Максім Варабей
  • Раман Ялетнаў
  • Антон Смольскі

У гарналыжным спорце Беларусь прадставяць:

  • Марыя Шканава
  • Юры Данілачкін

У канькабежным спорце — таксама два атлеты ад рэспублікі:

  • Марына Зуева
  • Ігнат Галавацюк

У лыжных гонках з беларускіх спартсменаў выступяць:

  • Юлія Ціханава
  • Паліна Сераносава
  • Анастасія Кірылава
  • Аляксандр Воранаў
  • Юрый Астапенка
  • Міхаіл Сямёнаў
  • Сяргей Далідовіч.

Цікава, што ў спісе лыжнай зборнай Сяргей Далідовіч значыцца пад 7 нумарам і Гульні-2018 стануць для яго сёмай па ліку Алімпіядай.

У фрыстайле-лыжнай акрабатыцы ад Беларусі выступяць наступныя спартсмены:

  • Антон Кушнір
  • Станіслаў Гладчанка
  • Максім Гусцік
  • Ала Цупер
  • Ганна Гуськова
  • Аляксандра Раманоўская

У шорт-трэку пад беларускім сцягам выступіць толькі Максім Сяргееў.