Беларускі тэатр музкамедыі прапануе гледачам размясціцца на сцэне

Прэм’ера эксперыментальнага праекта адбудзецца з лірычнай камедыяй у пастаноўцы расійскага рэжысёра.
Sputnik

МІНСК, 26 сту — Sputnik. Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр запускае новы творчы праект "Эксперыментальная тэатральная майстэрня "Сцэна", паведамілі Sputnik арганізатары. 

"M.@RT.Кантакт-2018": 23 спектаклі з 9 краін свету чакаюць у Магілёве

Прэм'ера праекта адбудзецца 30 студзеня на малой сцэне. Эксперымент будзе складацца у тым, што спектаклі будуць паказваць на малой сцэне без традыцыйных падмосткаў і занавеса, а месцы гледачоў будуць знаходзіцца непасрэдна на сцэне тэатра.

Удзельнічаць у спектаклях будзе невялікая колькасць дзеючых асоб. Творчы праект адкрые прэм'ера лірычнай камедыі ў адной дзеі "Вяселле ў стылі рэтра" з музыкай Аляксандра Журбіна ў пастаноўцы галоўнага рэжысёра тэатра заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі Міхаіла Кавальчыка.