Sputnik стаў медыяпартнерам II Еўрапейскіх гульняў

Sputnik і Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Беларусі падпісалі пагадненне аб інфармацыйным супрацоўніцтве.
Sputnik

Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik, якое ўваходзіць у склад медыягрупы МІА "Россия сегодня", і фонд "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" падпісалі пагадненне аб інфармацыйным узаемадзеянні. Мэта супрацоўніцтва — якаснае і аператыўнае асвятленне Гульняў на міжнародным узроўні.

Подпісы пад дакументам паставілі першы намеснік галоўнага рэдактара МІА "Россия сегодня" Сяргей Качаткоў і дырэктар па камунікацыях і PR фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Аляксей Багдановіч. У Расіі ключавыя падзеі спаборніцтваў, якія пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года, будзе асвятляць агенцтва "Р-Спорт".

Рагімаў: правядзенне Еўрагульняў — гэта каласальны вопыт і магчымасці

"Мы вельмі радыя, што Sputnik стаў медыяпартнёрам такіх буйных міжнародных спаборніцтваў. Гэта дазволіць прадэманстраваць усе нашы мультымедыйныя магчымасці для аўдыторый з розных кропак свету. Падпісанне гэтага пагаднення з'яўляецца для Sputnik важным крокам на шляху да яго развіцця", — сказаў Сяргей Качаткоў.

"Падпісваючы гэта пагадненне, мы пачынаем новы этап супрацоўніцтва ў інфармацыйнай прасторы Расіі і Беларусі. Мы спадзяемся на плённую і паспяховую працу з парталамі Р-Спорт і Sputnik. Дакумент вызначае ўзаемадзеянне абодвух бакоў, накіраванае на прасоўванне і папулярызацыю будучых II Еўрапейскіх гульняў 2019 года і стымуляванне цікавасці ў заўзятараў не толькі з Беларусі і Расіі, але і ўсяго свету. Прыемна, што нашы партнёры разумеюць, што Еўрапейскія гульні — гэта вялікая падзея, якая прыцягвае ўсеагульную ўвагу ", — адзначыў Аляксей Багдановіч.

ЕАК: Еўрагульні ў Мінску будуць лепшымі, чым у Баку>>

Беларуская сталіца прыме II Еўрагульні з 21 па 30 чэрвеня 2019 года. У праграме спаборніцтваў 15 відаў спорту, атлеты будуць спаборнічаць на 12 пляцоўках. Чакаецца, што ў Мінск прыбудуць каля чатырох тысяч спартсменаў, а таксама дзве тысячы трэнераў і членаў афіцыйных дэлегацый.

Годна правесці ў Беларусі другія Еўрапейскія гульні — гэта справа гонару для рэспублікі, заявіў міністр спорту і турызму Беларусі Аляксандр Шамко.